Узнагароджванне студэнтаў ПалесДУ за поспехі ў навуковай і інавацыйнай дзейнасці

​​​​​​​23 снежня 2022 года адбылося ўзнагароджванне студэнтаў ПалесДУ за поспехі ў навуковай і інавацыйнай дзейнасці. Больш за 30 студэнтаў, якія адзначаны на рэспубліканскіх, міжнародных навуковых канферэнцыях, конкурсах, праектах былі запрошаны для ўрачыстага ўручэння сертыфікатаў. Прарэктар па навуковай рабоце, доктар тэхнічных навук, дацэнт Штэпа У.М. уручыў сертыфікаты за актыўны ўдзел у навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта, а таксама за перамогу ў конкурсе навуковых прац “Малады даследчык” (праводзіўся ўпершыню на базе ПалесДУ).

Сардэчна віншуем студэнтаў, жадаем ім далейшых поспехаў у вучобе, навуковай і інавацыйнай дзейнасці. Выказваем шчырую падзяку  спонсару Сінкевічу Мікалаю Іванавічу за дапамогу ў прэміраванні лепшых студэнтаў ПалесДУ.