Жыццё ў гармоніі з прыродай

Штогод 11 студзеня адзначаецца Сусветны дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў, заснаваны ў 1997 годзе па ініцыятыве Цэнтра аховы дзікай прыроды і Сусветнага фонду дзікай прыроды.

Запаведнікі і нацыянальныя паркі з'яўляюцца асабліва ахоўнымі прыроднымі тэрыторыямі, захоўваюць жывую прыроду і прыродную спадчыну краіны і ўсяго свету. Цяпер у Рэспубліцы Беларусь працуюць Бярэзінскі біясферны і Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнікі. Таксама дзейнічаюць чатыры нацыянальныя паркі: Прыпяцкі і Нарачанскі, Белавежская пушча, Браслаўскія азёры.

Да гэтай даты на абанеменце вучэбнай літаратуры (аўд. 3214) пачала экспанавацца экавыстава «Жыццё ў гармоніі з прыродай». Прадстаўленыя на выставе кнігі, брашуры, часопісныя артыкулы раскажуць аб запаведным свеце Беларусі, а таксама пазнаёмяць з рэдкімі жывёламі і раслінамі, якія знаходзяцца на мяжы знікнення. У кнігах даюцца кароткія характарыстыкі ахоўных прыродных тэрыторый, апісанні найбольш цікавых куткоў прыроды, нарысы пра жывёл, якія там жывуць.

Запрашаем наведаць бібліятэку і пазнаёміцца з літаратурай, прадстаўленай на выставе.