ГЭТА НЕАБХОДНА ПРАЧЫТАЦЬ

Што такое дрэс-код? Гэта збор правілаў, якія тычацца адзення і знешняга выгляду чалавека. А кніжны дрэс-код – гэта кнігі, якія з'яўляюцца абавязковым складнікам іміджу сучаснага чалавека.

Запрашаем Вас наведаць выставу «Кніжны дрэс-код». На ёй прадстаўлены як самыя выдатныя літаратурныя творы сусветных класікаў (В. Гюго, О. Уайльд, Э.М. Рэмарк, Брэдберы, Дж.Д. Сэлінджэр, Г.Г. Маркес і інш.), так і аўтараў сучаснай літаратуры (Дж Грын, П. Санаеў, Н. Абгаран, П. Каэльё, Х. Муракамі), а таксама лепшыя кнігі па псіхалогіі. Выстава экспануецца на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры навучальнага корпуса №3, аўд. 3221. Запрашаем!