Электронныя бібліятэчныя сістэмы

Для арганізацыі навучальнага працэсу і навукова-даследчай дзейнасці да 31 снежня 2023 г. Палескаму дзяржаўнаму універсітэту прадастаўлены доступ да баз даных ЭБС “ЛАНЬ”, ЭБС “Універсітэцкая бібліятэка онлайн”, ЭБС ZNANIUM.
Доступ да электронных бібліятэчных сістэм магчымы як з камп'ютараў лакальнай сеткі ўніверсітэта, так і аддалена. Каб скарыстацца выдалена неабходна адзін раз зарэгістравацца ў гэтых ЭБС з камп'ютараў, змешчаных у лакальнай сетцы ўніверсітэта, а затым праглядаць інфармацыю з любога іншага камп'ютара ці мабільнай прылады.
ЭБС "Універсітэцкая бібліятэка онлайн" - гэта электронная бібліятэка, якая забяспечвае доступ да найбольш запатрабаваных матэрыялаў вучэбнай і навуковай літаратуры па ўсіх галінах ведаў ад вядучых расійскіх выдавецтваў.
У ЭБС "Лань" даступныя наступныя калекцыі:

Біялогія - Выдавецтва «Лабараторыя ведаў» ЭБС ЛАНЬ

Ветэрынарыя і сельская гаспадарка - Выдавецтва «Лань» ЭБС ЛАНЬ

Хімія - Выдавецтва «Лань» ЭБС ЛАНЬ