Вынікі абласнога конкурсу дзіцячага малюнка “Мой родны край”

​​​​​​​12 студзеня ў Брэсце адбылося ўрачыстае мерапрыемства з удзелам намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Краўчука В.В. На ім узнагародзілі пераможцаў абласнога конкурсу дзіцячага малюнка “Мой родны край”. Работы дзяцей сталі ілюстрацыямі ў календары Брэсцкага аблвыканкама на 2023 год.

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 235 дзяцей. На абласны этап былі накіраваны па дзве работы ад кожнага рэгіёна Брэсцкай вобласці. Сярод іх былі вызначаны 28 пераможцаў, чые працы ўвайшлі ў ілюстрацыі календара “Брэстчына вачыма нашых дзяцей”.

У лік пераможцаў увайшлі навучэнцы  ліцэя ДУ “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт”. Дыплом 1 ступені атрымала навучэнка 11 “Б” класа Пархоменка Ксенія (кіраўнік Блох В.Г.); дыплом 2 ступені – навучэнка 10 “А” класа Наварыч Ганна (кіраўнік Багданец Н.Я.).

На мерапрыемстве дзецям уручылі памятныя падарункі і экзэмпляры календароў.

Віншуем навучэнцаў ліцэя і іх кіраўнікоў з перамогай!