Дабрачынная акцыя “Ад усё душы”

​​​​​​​Па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, агучанай на дабрачынным свяце, прысвечаным акцыі “Нашы дзеці”, дадзены старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых людзей “Ад усё душы”. У гэтым годзе акцыя праходзіць з 3 па 15 студзеня.

10 студзеня да акцыі далучыўся Палескі дзяржаўны ўніверсітэт. Студэнты  разам з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам і прадстаўнікамі прафкама ПалесДУ наведалі Дзьяканаву Таісу Аляксандраўну, якая перажыла блакаду Ленінграда. Яе павіншавалі з навагоднімі святамі і ўручылі падарункі.

Жанчыну, якая пражывае сама, наведалі ў суправаджэнні дырэктара ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г.Пінска” Гакала Жаны Пятроўны.