Падведзены вынікі першага тура Універсітэцкай алімпіяды Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта

​​​​​​​У І туры Універсітэцкай алімпіяды Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел абітурыенты  з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Віншуем пераможцаў ПАПЯРЭДНЯГА ЭТАПА і жадаем поспехаў на ЗАКЛЮЧНЫМ ЭТАПЕ АЛІМПІЯДЫ!

Удзельнікі, якія набралі колькасць балаў, устаноўленую аргкамітэтам (не менш 50% правільнага выканання ад агульнай колькасці заданняў папярэдняга этапа Алімпіяды), маюць права прыняць удзел у заключным этапе Алімпіяды. Пераможцы Універсітэцкай алімпіяды па вучэбных прадметах “Біялогія”, “Хімія”, “Фізічная культура і спорт”, узнагароджаныя дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені заключнага этапа маюць права на залічэнне ва Установу адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” БЕЗ УСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ НА АДПАВЕДНЫЯ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ.

З вынікамі Алімпіяды можна пазнаёміцца па СПАСЫЛЦЫ.

Сачыце за аднаўленнем інфармацыі на сайце!

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 (165) 31-08-55.