Бюджэтны працэс: сутнасць і ўдасканаленне

У чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус № 1) экспануецца кніжна-часопісная выстава “Бюджэтны працэс: сутнасць і ўдасканаленне”. На ёй прадстаўлены матэрыялы, у якіх разглядаюцца тэарэтычныя і практычныя пытанні фарміравання і функцыянавання бюджэтнай сістэмы Рэспублікі Беларусь, выкладзены эканамічны змест бюджэту, прынцыпы пабудовы бюджэтнай сістэмы, парадак фарміравання і выканання бюджэтаў розных узроўняў. У кнігах і публікацыях з перыядычных выданняў адлюстраваны арганізацыйна-прававыя аспекты пабудовы бюджэтнай сістэмы, а таксама раскрываецца сутнасць, роля бюджэтнай палітыкі і бюджэтнага планавання.
Запрашаем усіх жадаючых!