Навукаёмістыя тэхналогіі і чалавек

Штогод у апошнюю нядзелю студзеня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускай навукі. У бягучым годзе гэта 29 студзеня. Напярэдадні свята ўсім, хто заняты навукова-даследчай дзейнасцю, жадаем творчых поспехаў, новых цікавых адкрыццяў і публікацый, высокіх вынікаў, няхай вернымі будуць вашы гіпотэзы, а высновы заўсёды служаць дабру краіны.

Запрашаем у бібліятэку ўніверсітэта наведаць выставу “Навукаёмістыя тэхналогіі і чалавек”, якая дэманструецца ў чытальнай зале (навучальны корпус № 3). На выставе прадстаўлена літаратура аб дасягненнях беларускай навукі, напрамках, тэндэнцыях і перспектывах далейшага развіцця, метадалогіі навуковых даследаванняў.