Дамова аб супрацоўніцтве ПалесДУ і БарДУ

​​​​​​​19 студзеня паміж установай адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” і ўстановай адукацыі “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт” падпісана Дамова аб супрацоўніцтве. Подпісы пад дакументам паставілі рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч і рэктар БарДУ Унсовіч Аляксандр Мікалаевіч.

Бакі дамовіліся аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і адукацыі, якое будзе накіравана на прадастаўленне розных магчымасцей у пазначаных сферах.