Кітайскі Новы год у ПалесДУ

​​​​​​​23 студзеня 2023 года ў беларуска-кітайскім цэнтры міжкультурных камунікацый адбылося мерапрыемства, прысвечанае Кітайскаму Новаму году. Цэнтр беларуска-кітайскіх міжкультурных камунікацый у Палескім дзяржаўным універсітэце быў створаны ў 2020 годзе. Яго мэтай з’яўляецца развіццё беларуска-кітайскіх адносін, а таксама вывучэнне і распаўсюджванне кітайскай мовы і культуры. Студэнтаў і магістрантаў з КНР віншавалі прарэктар па выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна, дэкан факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Марыніч Таццяна Уладзіміраўна, выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта.

Студэнты 2 курса факультэта эканомікі і фінансаў спецыяльнасці “Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый”, якія вывучаюць кітайскую мову, Кавальчук Дар’я, Саковіч Вераніка, Чарнавус Захар і Сцепаненка Ганна павіншавалі кітайскіх студэнтаў, пажадалі ім міру, дабрыні і поспехаў у новым годзе.