Сустрэча з начальнікам аддзела спорту і турызму Пінскага гарвыканкама Уладзіміравым С.С.

​​​​​​​2 лютага адбылася сустрэча навучэнцаў спецыялізаваных па спорце класаў ліцэя з начальнікам аддзела спорту і турызму Пінскага гарвыканкама Сяргеем Сяргеевічам Уладзіміравым. Сяргей Сяргеевіч акцэнтаваў увагу на аптымальным спалучэнні вучэбнай і спартыўнай дзейнасці навучэнцаў, адзначыў важнасць мнагакантактнасці зносін у сферы спорту і адукацыі. У спецыялізаваных па спорце 10-11 класах ліцэя навучаюцца 96 навучэнцаў. Рабяты вынікова  займаюцца веславаннем, плаваннем, хакеем. Сярод іх – 3 майстры спорту, 30 кандыдатаў у майстры спорту. У ходзе сустрэчы выпрацаваны накірункі далейшага супрацоўніцтва аддзела спорту і турызму Пінскага гарвыканкама і ліцэя ПалесДУ.