23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Набліжаецца 23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны, адно з самых мужных свят у годзе, і ў нас з'явілася выдатная нагода парадаваць прадстаўнікоў моцнага полу сваёй ўвагай. Да гэтай цудоўнай даты бібліятэка падрыхтавала віртуальную выставу “Ён і кніга: кнігі з мужчынскім характарам”, дзе кожны зможа выбраць кнігу па душы.

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі, аспіранты, магістранты, студэнты!

Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны! Жадаем вам святочнага настрою, моцнага здароўя, жыццялюбства, аптымізму, бадзёрасці духу, удачы ва ўсіх справах і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Няхай ваша жыццё будзе напоўнена яркімі падзеямі, поспехамі і дасягненнямі, а сэрца будзе сагрэта цяплом, клопатам і любоўю блізкіх людзей! Няхай гэтае свята адважных і мужных людзей заўсёды будзе мірным і радасным!