Сад для душы

Для тых, хто захапляецца садоўніцтвам, ландшафтным дызайнам, любіць прыгажосць кветак, на абанеменце вучэбнай літаратуры (аўд. 3214) аформлена кніжная выстава “Дэкаратыўнае садоўніцтва: кветкаводства, пладаводства, паркавае будаўніцтва”.

У выданнях, прадстаўленых на выставе можна знайсці інфармацыю аб розных відах кветак, ягадных хмызняках і пладовых дрэвах, даведацца аб сакрэтах іх вырошчвання. Для таго, каб выгадаваць сад, неабходна валодаць ведамі аб біялагічных асаблівасцях раслін, умовах іх прарастання, глебе, угнаеннях і многім іншым. У гэтым вам дапамогуць кнігі па кветкаводстве і ландшафтным дызайне. Ад пасадкі раслін да атрымання жаданага выніку можа мінуць некалькі гадоў. Ці прыжывуцца дэкаратыўныя хмызнякі, ці будзе багатым ураджай пладовых дрэў, якой будзе якасць і даўгалецце саду, залежыць ад таго, якім клопатам і ўвагай атачыць расліны ў гэтыя гады.

Мы рады вас бачыць!.