Семінар-практыкум "Віртуальныя праекты школьных бібліятэк: лічбавыя інструменты, рэсурсы, сэрвісы"

16 сакавіка на базе бібліятэкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання бібліятэк устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Пінска, па тэме “Віртуальныя праекты школьных бібліятэк: лічбавыя інструменты, рэсурсы, сэрвісы”. Падчас круглага стала абмяркоўвалі ролю бібліятэк у сучасным інфармацыйным грамадстве; выкарыстанне ў рабоце з карыстальнікамі анлайн методык; арганізацыю працы з віртуальнымі праектамі; эфектыўныя формы лічбавых інструментаў, рэсурсаў, сэрвісаў; фарміраванне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў бібліятэк устаноў адукацыі.

Супрацоўнікі бібліятэкі ПалесДУ падзяліліся вопытам пераходу да гібрыднага фонду, стварэння ўласных электронных калекцый і рэпазітара, развіцця анлайн-сэрвісаў.

Удзельнікамі пасяджэння было выказана шмат цікавых ідэй, прапанаваны разнастайныя формы і метады работы.