Міжнародная кніжная выстава-кірмаш "Свет кнігі без межаў"

З 22 па 26 сакавіка адбудзецца Юбілейная XXХ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш (адміністрацыйны комплекс па праспекце Пераможцаў, 14). Урачыстае адкрыццё выставы-кірмашу - 22 сакавіка 2023 года ў 14.00.

Ганаровы госць кніжнага форуму - Расійская Федэрацыя. Пляцоўка: Кнігі з Расіі: чытаем разам.

Наведвальнікі выставы могуць азнаёміцца з цікавымі, часам унікальнымі кнігамі розных беларускіх і замежных выдавецтваў, трапіць на аўтограф-сесіі вядомых аўтараў, набыць кніжныя навінкі са скідкамі ад беларускіх выдавецтваў, краін блізкага і далёкага замежжа. Удзельнікаў чакае насычаная дзелавая і культурная праграма, сустрэчы з цікавымі аўтарамі і экспертамі ў рамках сімпозіума, інтэрактыўныя дзіцячыя і маладзёжныя пляцоўкі, літаратурны стартап, паэтычны аўтобус.

Час працы выставы-кірмашу:

22-25 сакавіка з 10-00 да 19-00

26 сакавіка з 10-00 да 17-00 .

Запрашаем наведаць кніжную выставу-кірмаш выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта.