Навядзенне парадку ў горадзе – справа агульная

​​​​​​​Удзел у гарадскім месячніку па добраўпарадкаванню і навядзенню парадку прымаюць супрацоўнікі  і студэнты ўніверсітэта. Аб’ектамі для ўборкі сталі не толькі тэрыторыі каля ўніверсітэта, але і месцы баявой і воінскай славы, гарадскія паркі і скверы. Агульнымі намаганнямі ўжо выкананы значны аб’ём работ. Удзел у такіх месячніках спрыяе павышэнню асабістай адказнасці кожнага чалавека за падтрымку чысціні і парадку ў паўсядзённым жыцці, дазваляюць далучыцца да грамадска значнай і важнай справы.