Абмеркаванне Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

​​​​​​​У ПалесДУ на працягу тыдня адбываюцца  дыялогавыя пляцоўкі па абмеркаванню Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. 12 красавіка з прадстаўнікамі прафесарска-выкладчыцкага саставу і супрацоўнікамі ўніверсітэта сустрэлася прарэктар па выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна. У час гутаркі Вольга Анатольеўна звярнула ўвагу на ключавыя аспекты паслання.

13 красавіка з удзелам Вольгі Анатольеўны адбылася дыялогавая пляцоўка са студэнцкім актывам ПалесДУ і актывістамі БРСМ. Важнымі і актуальнымі для моладзі сталі пытанні, якія датычацца адукацыі, сацыяльнай сферы, маладзёжнай палітыкі, навукі, гістарычнай памяці і пераемнасці пакаленняў, умацавання інстытута класічнай сям’і, захаванне суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны.

Прарэктар па вучэбнай рабоце Залатарова Вольга Аляксандраўна 13 красавіка таксама сустрэлася з прадстаўнікамі калектыву Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, каб абмеркаваць асноўныя тэмы, узнятыя Кіраўніком дзяржавы ў ходзе Паслання.

Прарэктар Новік Андрэй Канстанцінавіч правёў сустрэчу па абмеркаванню Паслання з работнікамі службы галоўнага інжынера, інтэрнатаў і спартыўнага комплексу ПалесДУ.