“Зарніца” і студэнцкія атрады ПалесДУ

​​​​​​​Студэнцкі педагагічны атрад “Сэрца Палесся” імя Героя Савецкага Саюза В.З. Каржа, студэнцкі педагагічны атрад “Сузор’е” імя Героя Савецкага Саюза А. П. Жукава і студэнцкі сэрвісны атрад “Перадавік” імя Героя Савецкага Саюза К.К. Ракасоўскага працуюць на першай змене ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Зарніца” адкрытага акцыянернага таварыства “Інтэграл”. Байцы студэнцкіх атрадаў займаюцца не толькі працоўнай дзейнасцю, але і жывуць сапраўдным студэнцкім жыццём, арганізоўваюць і прымаюць удзел у культурна-масавых і спартыўных мерапрыемствах.