Стартаваў рэспубліканскі тыдзень моладзі і студэнцтва

У Палескім дзяржаўным універсітэце стартаваў рэспубліканскі тыдзень моладзі і студэнцтва. У гэтым годзе мерапрыемствы Тыдня арганізаваны пад слоганам “Moladz.by: цэнім свет, ствараем будучыню!”.

У межах Дня інфармацыі і навукі 19 чэрвеня 2023 года прайшоў навукова-практычны семінар “Шлях да поспеху праз навуку”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі члены Савета маладых навукоўцаў, Клуба маладога лідара ўніверсітэта. Спікерамі на семінары выступілі члены Савета маладых навукоўцаў ПалесДУ:

  •  дацэнт кафедры ландшафтнага праектавання, кандыдат сельскагаспадарчых навук Яўсееў Яўген Барысавіч, які падзяліўся сваім асабістым вопытам абароны кандыдацкай дысертацыі;
  •  асістэнт кафедры тэхналогій аквакультуры, аспірант Ліхота Уладзіслаў Юр’евіч падрабязна апісаў шлях у гранд-фінал рэспубліканскага моладзевага праекта “100 ідэй для Беларусі” з праектам “BSF – Black Soldier Fly” (у тым ліку распавёў, адкуль узнікла ідэя праекта, якія далейшыя дзеянні ў яго развіцці). Акрамя таго, Уладзіслаў Юр’евіч прадставіў маладым навукоўцам некаторыя вынікі праведзеных даследаванняў – прадукцыю з лічынак чорнай ільвінкі.