Лепшыя школьнікі горада наведалі Палескі дзяржаўны ўніверсітэт

Самыя актыўныя, ініцыятыўныя, таварыскія і творчыя хлопцы горада Пінска, якія сабраліся ў моладзевых лагерах «Лідэр» і «Працавічок» паўдзельнічалі ў шэрагу прафарыентацыйных мерапрыемствах Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. З факультэтамі ВНУ і спецыяльнасцямі школьнікаў знаёмілі: загадчык кафедры тэхналогій аквакультуры, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт Астранкоў А. В., старшыя выкладчыкі кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту Горыш І.В. і кафедры біятэхналогіі Тынавец С.В., асістэнт кафедры фізічнай рэабілітацыі і спартыўнай медыцыны Астаповіч Т.Р., лабарант кафедры тэхналогій аквакультуры Шыкунец  А.Б. Школьнікі наведалі галіновыя лабараторыі біятэхналагічнага факультэта.
Вядучы бібліятэкар Кучынская А.К. правяла азнаямленчую экскурсію па бібліятэцы. Дзецям паказалі чытальныя залы, абанементы навучальнай і навуковай і мастацкай літаратуры. У зале электронных рэсурсаў расказалі пра інфармацыйныя рэсурсы і паслугі, якія бібліятэка прадастаўляе сваім карыстальнікам. Асаблівую цікавасць выклікаў у школьнікаў фонд рэдкай кнігі, выданні дарэвалюцыйных пецярбургскіх і маскоўскіх друкарняў.