Міжнародны дзень роднай мовы

    21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З нагоды свята бібліятэка прапануе вашай ўвазе віртуальную выставу “Чытаем па-беларуску”. На ёй рэкамендаваны мастацкія творы найлепшых беларускіх аўтараў.

15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Вайна ў Афганістане закранула многіх нашых суайчыннікаў, іх сем'яў, блізкіх, сяброў і таварышаў. Гэты дзень стаў Днём памяці не толькі для тых, хто ваяваў у Афганістане, але і для ўсіх воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія ўдзельнічалі ва ўрэгуляванні ваенных канфліктаў на тэрыторыях блізкага і далёкага замежжа.

Новым Міністрам адукацыі прызначаны Андрэй Іванец

Андрэй Іванавіч Іванец - вучоны, доктар хімічных навук, член-карэспандэнт, прафесар. У 2006 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Сваю працоўную дзейнасць пачаў у Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі. У 2013 годзе стаў старшынёй Савета маладых вучоных НАН Беларусі.

ЭБС "Універсітэцкая бібліятэка"

Паважаныя студэнты і выкладчыкі бібліятэкі ПалесДУ!

З 1 студзеня 2022 г. па 31 снежня 2022 г. бібліятэкай арганізаваны доступ да электроннай бібліятэчнай сістэмы “Універсітэцкая бібліятэка”.

15 лютага - дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістана

Да дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў чытальнай зале бібліятэкі (навучальны корпус №3 аўд. 3332) аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстава “Успамінаючы Афганістан”. На выставе прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць баявое мінулае тых, хто да канца выканаў свой абавязак. Чытачы могуць пазнаёміцца з творамі аўтараў, сведкамі той вайны, а таксама дакументальнымі і мастацкімі творамі.

Электронна-бібліятэчная сістэма выдавецтва "ЛАНЬ"

Паважаныя карыстальнікі!
Нагадваем, што з 1 студзеня 2022 г. па 31 снежня 2022 г. бібліятэкай арганізаваны доступ да электроннай бібліятэчнай сістэмы “Лань”.
Доступ да базы дадзеных магчымы як з камп`ютараў лакальнай сеткі ўніверсітэта, так і аддалена. Каб скарыстацца аддалена неабходна адзін раз зарэгістравацца ў базе дадзеных з камп`ютараў, змешчаных у лакальнай сетцы ПалесДУ, а затым праглядаць інфармацыю з любога іншага камп`ютара ці мабільнай прылады.

Дыялогавая пляцоўка "Беларусь будучыні" па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

8 лютага ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася дыялогавая пляцоўка "Беларусь будучыні" па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Подписаться на