Творчая сустрэча ў бібліятэцы з паэткай Зінаідай Савіла

17 сакавіка ў чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №3, ауд. 3332) адбудзецца творчая сустрэча з паэткай Зінаідай Савіла. Пачатак у 15.00.

Запрашаем!

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка наша краіна адзначае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі. Да гэтай даты ў чытальнай зале бібліятэкі экспануецца кніжная выстаўка "Канстытуцыя. Чалавек. Дзяржава".

Са святам Вясны!

Мілыя жанчыны!
Віншуем вас з Міжнародным жаночым днём - 8 сакавіка!
У гэтае вясновае свята прыгажосці і любові хочацца пажадаць дабра, міру, пяшчоты і пабольш душэўнага цяпла.
Будзьце прыгожыя, шчаслівыя, дарыце ўсмешкі, радуйцеся і атрымлівайце выдатныя ўражанні. Вы чароўныя! Са святам!
                                                                                                                                                                         Калектыў бібліятэкі

Выстава-прагляд новых паступленняў

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Запрашаем вас на выставу-прагляд "Новыя паступленні літаратуры".
З 5 сакавіка па 12 сакавіка ў чытальных залах бібліятэкі будуць дэманстравацца выданні, якія паступілі ў фонд бібліятэкі ў лютым.

Вебінар "Publish not perish, або Як не загінуць вам пры публікацыі"

4 сакавіка 2021 года ў 10:00 кампанія Антиплагиат і Clarivate праводзіць бясплатны навучальны вебінар.
Асноўныя пытанні, якія будуць разгледжаны на вебінары:

23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Бібліятэка запрашае наведаць кніжную выставу "На варце Радзімы: ваенная тэхніка і ўзбраенне", прысвечаную Дню абаронцаў Айчыны. На выставе прадстаўлены кнігі і часопісы аб узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, нацыянальнай бяспекі краіны, гісторыі ваеннай зброі. У цэнтры экспазіцыі кніга «Армія беларускага народа», якая змяшчае матэрыялы пра сучасную армію звесткі па гісторыі беларускіх Узброеных Сіл.

Подписаться на