24 мая – Дзень славянскага пісьменства і культуры

Дзень славянскага пісьменства і культуры звязаны з імёнамі Кірылы і Мяфодзія, якія стварылі славянскую пісьменнасць і пераклалі з грэчаскай мовы богаслужэбныя кнігі. Сярод іх – апостальскія пасланні, Псалтыр і выбраныя чытанні з Евангелля. Святыя Кірыл і Мяфодзій не толькі падарылі славянскаму народу азбуку, але і заклалі падмурак для літаратуры, пісьменства і культуры ў цэлым. І сёння як ніколі важна берагчы і перадаваць новым пакаленням мастацкія скарбы нашай краіны, прывіваць любоў да роднай гаворкі і беражлівыя адносіны да мовы.
- Подробнее о 24 мая – Дзень славянскага пісьменства і культуры
- Войдите, чтобы оставлять комментарии