ПалесДУ рыхтуе запатрабаваных спецыялістаў у сферы фізічнай культуры і спорту

​​​​​​​25 красавіка 2024 года на факультэце арганізацыі здаровага ладу жыцця Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося размеркаванне выпускнікоў групы спецыяльнасцяў «Фізічная культура і спорт». Пасяджэнне камісіі па размеркаванні прайшло пры ўдзеле прадстаўнікоў вядучых арганізацый-працадаўцаў з Пінска, Століна, Іванава і Мінска. Гэта сведчыць аб запатрабаванасці выпускнікоў на рынку працы.

ПалесДУ наведала дэлегацыя г. Сян'ян правінцыі Хубэй Кітайскай Народнай Рэспублікі

24 красавіка ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася сустрэча прадстаўнікоў ВНУ з дэлегацыяй г. Сян'ян правінцыі Хубэй Кітайскай Народнай Рэспублікі. З боку ўніверсітэта прысутнічалі прарэктар па вучэбнай рабоце Залатарова Вольга Аляксандраўна, прарэктар па выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна, прарэктар Заранка Міхаіл Міхайлавіч.

Рэспубліканскі суботнік – 2024

20 красавіка ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбыўся рэспубліканскі суботнік. У акцыі прынялі ўдзел прарэктар па выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна, прарэктар Новік Андрэй Канстанцінавіч, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты ВНУ. Удзельнікамі суботніка быў праведзены пабел дрэў, выкананы работы па ўборцы і добраўпарадкаванні тэрыторыі ўніверсітэта.

Парадак таксама быў наведзены на працоўных месцах і на ўсіх аб'ектах універсітэта.

Стажыроўка ў Каракалпакскім дзяржаўным універсітэце імя Бердаха

Асістэнт кафедры інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальных сістэм Петрусевіч Таццяна Васільеўна з 11 па 17 красавіка 2024 года праходзіла стажыроўку ў «Каракалпакском дзяржаўным універсітэце імя Бердаха» на кафедры алгарытмізацыі і тэхналогіі праграмавання. Кіраўнік стажыроўкі-загадчык кафедры алгарытмізацыі і тэхналогіі праграмавання Утэмуратаў Рустам Базарбаевіч.

Канцэрт Акадэмічнага хору Ніжагародскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта ў ПалесДУ

21 красавіка адбыўся канцэрт Акадэмічнага хору Ніжагародскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта ім. Н.А. Дабралюбава ў Палескім дзяржаўным універсітэце. Пад кіраўніцтвам Максіма Іванова Акадэмічны хор НДЛУ ім. Н.А. Дабралюбава выступіў з унікальнай праграмай, у рамках якой прагучалі музычныя кампазіцыі розных народаў.

Сустрэча прадстаўнікоў ПалесДУ і Шаньсійскага інстытута навукі і тэхналогій (Кітайская Народная Рэспубліка)

19 красавіка 2024 года прайшла сустрэча прадстаўнікоў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і Шаньсійскага інстытута навукі і тэхналогій (Кітайская Народная Рэспубліка).

XVIII Міжнародная маладзёжная навукова-практычная канферэнцыя "Навуковы патэнцыял моладзі - будучыня Беларусі"

​​​​​​​19 красавіка 2024 года адбылася традыцыйная для Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта XVIII Міжнародная маладзёжная навукова-практычная канферэнцыя «Навуковы патэнцыял моладзі – будучыня Беларусі».

IX Міжнародны фестываль валанцёрскіх каманд "Наш выбар - здаровы лад жыцця!"

8 красавіка ў Палескім дзяржаўным універсітэце стартаваў IX Міжнародны фестываль валанцёрскіх каманд " Наш выбар - здаровы лад жыцця!", які сабраў 36 валанцёрскіх каманд з Беларусі і Расіі.

Пасяджэнне Маладзёжнага парламента пры Пінскім гарадскім Савеце дэпутатаў

​​​​​​​18 красавіка ў актавай зале Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта адбылося пасяджэнне сесіі Моладзевага парламента пры Пінскім гарадскім Савеце дэпутатаў са старшынёй Пінскага гарадскога савета дэпутатаў Куніцкім Сяргеем Віктаравічам. У пасяджэнні прыняла ўдзел намеснік старшыні камісіі па пытаннях экалогіі, валанцёрскім руху і ўстойлівым развіцці Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь, старшыня Маладзёжнага парламента пры Пінскім гарадскім Савеце дэпутатаў, студэнтка 5 курса біятэхналагічнага факультэта Лазоўская Ганна.

"Белая Русь" упрыгожвае Беларусь!

«Белая Русь» – упрыгожвае Беларусь!» - традыцыйная акцыя, якая праходзіць у красавіку ў рамках рэспубліканскага суботніка. Актывісты першаснай арганізацыі ПалесДУ Пінскай ДА РГА "Белая Русь" (старшыня старшы выкладчык кафедры эканомікі і бізнесу Макарушка У.У.) прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі горада.

Подписаться на