Гартаючы навагоднія старонкі

Набліжаецца самы казачны, чароўны, яркі і таямнічы, такі доўгачаканы Новы год. Гэта свята цудаў і чараўніцтва з падарункамі, сюрпрызамі і здзяйсненнямі жаданняў.
Напярэдадні Новага года ў бібліятэцы на абанеменце вучэбнай літаратуры (навуч. корпус № 1) аформлена кніжна-часопісная выстава “Гартаючы навагоднія старонкі". На ёй прадстаўлена літаратура, якая дапаможа стварыць святочны настрой і весела сустрэць Новы год.

 

Выставачная работа бібліятэкі ў рамках ідэалагічнай і выхаваўчай работы

Ідэалогія ахоплівае ўсе асноўныя сферы жыцця грамадства: эканамічную, палітычную, сацыяльную, культурна-інфармацыйную. А.Р. Лукашэнка ў адным са сваіх выступленняў зазначыў, што грамадства не можа існаваць без цэласнага збору ідэй, каштоўнасцей і норм, якія аб'ядноўваюць усіх грамадзян, «…ідэалогія – гэта краевугольны камень у грамадзянскім будаўніцтве».

СВЯТА ДА НАС ПРЫХОДЗІЦЬ

Надыходзяць навагоднія святы. І, каб адчуць іх набліжэнне і стварыць святочны настрой, па традыцыі, многія з нас ладзяць прыгожыя фотасесіі на фоне арыгінальных фотазон.
Бібліятэка сёлета прыняла ўдзел у конкурсе навагодняй фотазоны "СВЯТА ДА НАС ПРЫХОДЗІЦЬ". Бо Новы год - гэта новая старонка, новыя мары і новыя здзяйсненні. Ён дорыць нам надзею на лепшае, прыносіць самыя радасныя пачуцці, звязаныя з любоўю і ўзаемаразуменнем.
Зазірніце ў чытальную залу (аўд. 3332) бібліятэкі, сфатаграфуйцеся і адчуйце чароўную атмасферу Новага года!

Цырымонія ўручэння прэміі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі таленавітай беларускай моладзі, якая вывучае кітайскую мову

​​​​​​​18 снежня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры адбылася цырымонія ўручэння прэмій студэнтам і школьнікам, якія дабіліся значных поспехаў у вывучэнні кітайскай мовы. Стыпендыя заснавана Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў ХХІ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь»

15 снежня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры ім. Янкі Купалы адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў ХХІ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу “Пазнай Беларусь”.

Міжнародны конкурс лепшых практык выкладання рускай мовы як замежнай у педагагічных ВНУ дзяржаў-удзельніц СНД

​​​​​​​У кастрычніку – снежні 2023 года Маскоўскім педагагічным дзяржаўным універсітэтам (МПДУ) супольна з Еўразійскай асацыяцыяй педагагічных універсітэтаў (ЕАПУ) праводзіўся міжнародны конкурс лепшых практык выкладання рускай мовы як замежнай у ВНУ дзяржаў-удзельніц СНД, якія рэалізуюць праграмы педагагічнай адукацыі.

I Міжнародная навуковая канферэнцыя «Інавацыйныя тэхналогіі ў прамысловасці і адукацыі»

14 снежня адбылося адкрыццё I Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Інавацыйныя тэхналогіі ў прамысловасці і адукацыі».

Моладзевы інфармацыйна-асветніцкі марафон «Выбірай.BY»

​​​​​​​14 снежня на базе Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце біятэхналагічнага факультэта Прылоўская Кацярына Ігараўна і сакратар па ГА «БРСМ» Гаспадарык Артур Аляксандравіч прынялі ўдзел у Моладзевым інфармацыйна-асветніцкім марафоне «Выбірай.ВУ». Рэалізацыя марафону ажыццяўляецца па ініцыятыве моладзевага выбарчага клуба «Выбар», створанага пры Цэнтры па рабоце з насельніцтвам і выбарчаму працэсу Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Эрых Марыя Рэмарк: літаратурны партрэт

Эрых Марыя Рэмарк - адзін з найбольш вядомых і чытаемых нямецкіх пісьменнікаў XX стагоддзя. Ён увайшоў у гісторыю як аўтар сумленных, адкрытых і бескампрамісных кніг аб вайне. Пяру Рэмарка належаць раманы "На Заходнім фронце без перамен", "Тры таварыша", "Трыумфальная арка", "Палюбі блізкага свайго", "Час жыць і час паміраць", "Чорны абеліск" і інш.

Выбары -2024

25 лютага 2024 года пройдзе Адзіны дзень галасавання. Выбірацца будуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання.
У чытальнай зале (аўд. 3332) бібліятэкі аформлена выстава, якая знаёміць з матэрыяламі па правядзенні Выбарчай кампаніі – 2024. На ёй прадстаўлены дакументы Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь, артыкулы з рэспубліканскіх, абласных і раённых газет аб асаблівасцях правядзення выбарчай кампаніі, аб задачах, якія яна заклікана вырашыць.

Подписаться на