Крысціна Неўдах узнагароджана падзякай старшыні Пінскага раённага выканаўчага камітэта

- Подробнее о Крысціна Неўдах узнагароджана падзякай старшыні Пінскага раённага выканаўчага камітэта
- Войдите, чтобы оставлять комментарии
11 лістапада 2023 года на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, студэнтка групы 20 ААФК -1 факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Крысціна Неўдах была ўзнагароджана падзякай старшыні Пінскага раённага выканаўчага камітэта за ўдзел у складзе сельскагаспадарчага атрада.
9 лістапада ў Брэсце прайшоў рэгіянальны тур аднаго з самых папулярных у студэнцкім асяроддзі праектаў рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года - 2023".
На тытул лепшага студэнта Брэстчыны, які прадставіць вобласць у рэспубліканскім фінале, прэтэндавалі сем пераможцаў адборачных універсітэцкіх тураў. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадставіла студэнтка факультэта эканомікі і фінансаў Ганна Кавалеўская.
21 лістапада ў чытальнай зале бібліятэкі вучэбнага корпуса №3 (аўд.3332), адбудзецца літаратурная гадзіна “Палеская ластаўка”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння паэтэсы Яўгеніі Янішчыц.
Пачатак ў 12.00.
Сардэчна запрашаем!
Ці існуюць цыгарэты, якія не прыносяць шкоды? Ці ведаеце вы хімічны склад тытунёвага дыму? Пра гэта ішла размова 14 лістапада на мерапрыемстве «Дым, адбіраючы здароўе» са студэнтамі групы 23ЭУ-2 (куратар Ярашэвіч Л.А.). Рабяты пазнаёміліся з выставай-разважаннем «Кінь курыць – уздыхні свабодна», якая аформлена ў чытальнай зале (аўд. 3332). Прысутных азнаёмілі з паслядзеяннем курэння, з механізмам фарміравання тытунёвай залежнасці.
14 лістапада ў чытальнай зале бібліятэкі, было праведзена мерапрыемства – літаратурны партрэт “Іван Тургенеў: жыццё і творчасць”, прысвечанае 205-годдзю з дня нараджэння рускага пісьменніка. У ім прынялі ўдзел студэнты групы 23ЭУ-2 (куратар Ярашэвіч Леанід Аляксандравіч) і група 23ЭУ-1 (куратар Васілеўска Анастасія Анатольеўна). Вядучыя гр. 23ЭУ-2 Бахур Арцём і Шведава Ангеліна дапамаглі ўзнавіць некаторыя карціны жыцця і творчасці І.С.
Кнігі складаюць культурны пласт, без якога нельга ўявіць сучаснае грамадства: людзі чыталі і будуць чытаць. Літаратурныя творы дораць магчымасць пражыць сотні жыццяў і пабываць у самых неверагодных мірах. Яны вучаць, натхняюць і пашыраюць нашыя межы мысьленьня. Няма нічога лепшага за добрую кнігу. Няўжо што добрыя кнігі аб кнігах!
Мы прапануем вам творы, дзе самі кнігі знаходзяцца ў цэнтры сюжэту.
14 лістапада ў чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса №3 (аўд. 3332) у 13.40 адбудзецца літаратурны партрэт “Іван Тургенеў: жыццё і творчасць”, прысвечанае 205-годдзю з дня нараджэння рускага пісьменніка.
Запрашаем усіх жадаючых!
9 лістапада студэнты факультэта эканомікі і фінансаў спецыяльнасці "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый" Кавальчук Дар'я, Саковіч Вераніка і Паляшук Сафія прынялі ўдзел у Х Беларуска-кітайскім Маладзёжным інавацыйным форуме «Новыя гарызонты – 2023» у г.Мінску.
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий