Навуковая група галіновай лабараторыі правяла абследаванне і кансультаванне маладых спартсменаў-біятланістаў

З 4 па 8 кастрычніка 2023 года навуковая група галіновай лабараторыі «Навукова-метадычнае і медыка-біялагічнае забеспячэнне падрыхтоўкі спартсменаў у алімпійскіх відах спорту» праводзіла абследаванне і кансультаванне маладых спартсменаў-біятланістаў Віцебскага цэнтра алімпійскага рэзерву па зімовых відах спорту.