17 верасня - Дзень народнага адзінства

17 верасня Рэспубліка Беларусь адзначае дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства. Ён заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206. Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны.

Выдача камплектаў падручнікаў студэнтам 1 курса

Паважаныя першакурснікі!
Вы папоўнілі шэрагі студэнцтва Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Супрацоўнікі бібліятэкі віншуюць вас з гэтай падзеяй і чакаюць на абанементах навучальнай літаратуры. Для вас падрыхтаваны камплекты падручнікаў

Графік выдачы камплектаў падручнікаў студэнтам 1 курса ДзФН на 1 семестр 2023/2024 г.

Кніжная выстава "Дасягненні ўніверсітэта"

Палескі дзяржаўны ўніверсітэт з'яўляецца навуковым, адукацыйным, інавацыйным і культурным цэнтрам Рэспублікі Беларусь. Сёння ва ўніверсітэце ў поўным аб'ёме рэалізаваны: фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, вытворчасць і прасоўванне навукова-тэхнічных распрацовак, створана унікальнае адукацыйнае асяроддзе, арыентаванае на творчае самаразвіццё кожнага студэнта ў навучальным працэсе.

8 верасня - Міжнародны дзень пісьменнасці

Міжнародны дзень пісьменнасці, заснаваны 26 кастрычніка 1966 года дэлегатамі 14-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА, штогод адзначаецца 8 верасня з мэтай нагадаць аб важнасці пісьменнасці ў жыцці людзей і грамадства ў цэлым, а таксама аб неабходнасці далейшых намаганняў па яе распаўсюджванню. Гэтае свята нясе ў сабе глыбокі сэнс і важны для грамадства пасыл - памятаць аб важнасці атрымання ведаў кожнаму, аб неабходнасці быць пісьменным і не пераставаць развівацца і навучацца.

На шляху да новых ведаў

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты і ліцэісты! Віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

У гэты святочны дзень жадаем усім студэнтам - выдатных вынікаў, мэтанакіраванасці і жадання ў пазнанні новага, актыўнага культурнага і спартыўнага жыцця, добрага здароўя і добрага настрою, педагогам - здароўя, рэалізацыі творчых задум і прафесійных дасягненняў.

ПалесДУ далучыўся да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі  Беларусь

​​​​​​​У Рэспубліцы Беларусь 3 ліпеня традыцыйна адзначаецца Дзень Незалежнасці, прымеркаваны да вызвалення ў гады Вялікай Айчыннай вайны сталіцы рэспублікі ад нямецкай акупацыі. У парку культуры і адпачынку ля мемарыяльнага комплексу вызваліцелям прайшоў мітынг “Беларусь – мой гонар і слава”.

Подписаться на