8 верасня - Міжнародны дзень пісьменнасці

Міжнародны дзень пісьменнасці, заснаваны 26 кастрычніка 1966 года дэлегатамі 14-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА, штогод адзначаецца 8 верасня з мэтай нагадаць аб важнасці пісьменнасці ў жыцці людзей і грамадства ў цэлым, а таксама аб неабходнасці далейшых намаганняў па яе распаўсюджванню. Гэтае свята нясе ў сабе глыбокі сэнс і важны для грамадства пасыл - памятаць аб важнасці атрымання ведаў кожнаму, аб неабходнасці быць пісьменным і не пераставаць развівацца і навучацца.
- Подробнее о 8 верасня - Міжнародны дзень пісьменнасці
- Войдите, чтобы оставлять комментарии