Круглы стол “Беларусь – Кітай: развіццё акадэмічнай мабільнасці студэнтаў” са студэнтамі Яньтайскага ўніверсітэта (Кітайская Народная Рэспубліка)

18 лістапада 2022 года ў фармаце відэаканферэнцыі адбыўся круглы стол на тэму “Беларусь – Кітай: развіццё акадэмічнай мабільнасці студэнтаў” са студэнтамі Яньтайскага ўніверсітэта (Кітайская Народная Рэспубліка), арганізаваны аддзеламі міжнародных сувязей Яньтайскага ўніверсітэта (Кітайская Народная Рэспубліка) і Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.