140-годдзе з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі

2022 год у Беларусі праходзіць пад знакам 140-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. На абанеменце мастацкай і навуковай літаратуры (навучальны корпус №3, аўд. 3221) экспануецца кніжная выстава «Песняры зямлі беларускай».
Якуб Колас і Янка Купала – выразнікі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў. У сваіх творах яны раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова.
- Подробнее о 140-годдзе з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі
- Войдите, чтобы оставлять комментарии