Свята-Макарыеўскія адукацыйныя чытанні “Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека”, прысвечаныя 1030-годдзю праваслаўя на беларускіх землях
23 лістапада ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбыліся Свята-Макарыеўскія адукацыйныя чытанні “Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека”, прысвечаныя 1030-годдзю праваслаўя на беларускіх землях.
Адкрыў канферэнцыю рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, Старшыня арганізацыйнага камітэта канферэнцыі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Валерый Іванавіч Дунай.








