Рэспубліканская акцыя “Белая Русь” упрыгожвае Беларусь”

​​​​​​​З 10 кастрычніка ў Пінску аб’яўлены месячнік па добраўпарадкаванні  і навядзенні парадку на тэрыторыі горада. Ён працягваецца па 11 лістапада. Распараджэнне аб ім падпісаў старшыня гарвыканкама В.В. Рэбкавец. За арганізацыямі для ўборкі на перыяд месячніка замацаваны скверы, паркі і тэрыторыі ўздоўж гарадскіх вуліц. 2 лістапада ў межах акцыі “Белая Русь” упрыгожвае Беларусь” актывісты гарадской арганізацыі РГА “Белая Русь”, сярод якіх і супрацоўнікі ПалесДУ, прывялі ў парадак сквер у гонар 900-годдзя Пінска.

Навучэнцы сярэдняй школы №9 г.Пінска наведалі ПалесДУ

​​​​​​​Прадстаўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзяць шмат сустрэч з абітурыентамі з розных рэгіёнаў краіны. 3 лістапада адбылася сустрэча з навучэнцамі ДУА “Сярэдня школа №9 г. Пінска”. На сустрэчы былі прадстаўлены ўсе факультэты і кафедры нашага ўніверсітэта.

Адкрыты дыялог “Сіла Закона”

​​​​​​​3 лістапада ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбыўся адкрыты дыялог “Сіла Закона”. Гасцямі мерапрыемства сталі: першы сакратар Пінскага ГК ГА “БРСМ” Масляк Віктар Анатольевіч і намеснік начальніка Пінскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Брэль Андрэй Юр’евіч.

Сустрэча студэнтаў спецыяльнасці ІСіТ з прадстаўнікамі кампаній НЦЭП і ТАА “Эпаль Софт”

​​​​​​​27 кастрычніка 2022 года на кафедры інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальных сістэм адбылася сустрэча студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі” з прадстаўнікамі адразу двух маладых ІТ-кампаній. Нацыянальны цэнтр электронных паслуг прадстаўляў загадчык сектарам  электронных сервісаў Папоў Аляксей Русланавіч, ТАА “Эпаль Софт” – менеджар кампаніі Харытановіч Сяргей Сцяпанавіч, лінейны менеджар аддзела Казак Наталля Юр’еўна і HR Specialist кампаніі Астапук Яна.

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Этналінгвістыка і традыцыйная культура: дыяхранічны і сінхранічны аспекты міжмоўнага ўзаемадзеяння”

Выкладчык кафедры міжкультурных камунікацый Піскун Кацярына Васільеўна прыняла ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Этналінгвістыка і традыцыйная культура: дыяхранічны і сінхранічны аспекты міжмоўнага ўзаемадзеяння”.

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Этналінгвістыка і традыцыйная культура: дыяхранічны і сінхранічны аспекты міжмоўнага ўзаемадзеяння”

 

Выкладчык кафедры міжкультурных камунікацый Піскун Кацярына Васільеўна прыняла ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Этналінгвістыка і традыцыйная культура: дыяхранічны і сінхранічны аспекты міжмоўнага ўзаемадзеяння”.

VI Міжнародны моладзевы форум “М.І.Р.”

​​​​​​​З 24 па 29 кастрычніка 2022 года ў Інстытуце бізнесу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта  адбыўся VI Міжнародны моладзевы форум “М.І.Р. – Моладзь. Інтэграцыя. Развіццё”. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт на мерапрыемстве прадстаўляла старшыня Каардынацыйнага студэнцкага савета Вольга Мацука.

ІІІ Рэспубліканскі злёт студэнцкіх педагагічных атрадаў

27-29 кастрычніка 2022 года студэнцкі педагагічны атрад імя К.К. Ракасоўскага прыняў удзел у ІІІ Рэспубліканскім злёце студэнцкіх педагагічных атрадаў. Байцы атрада правялі незабыўныя і насычаныя тры дні ў санаторна-аздараўленчым комплексе “Зялёны бор”.

Прадстаўнікі ПалесДУ прынялі ўдзел у Рэспубліканскім форуме куратараў “Мы – куратары!”

​​​​​​​Вінаградава Анастасія Аляксандраўна і  Петрусевіч Таццяна Васільеўна прынялі ўдзел у Рэспубліканскім форуме куратараў “Мы – куратары!”. Для ўдзельнікаў форуму былі арганізаваны інтэнсівы і дыскусіі на розныя тэмы, звязаныя з працай куратара вучэбнай групы. Анастасія Аляксандраўна, асістэнт кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту, куратар вучэбнай групы 21ММТ-1, з праектам “Памятаем, ганарымся, захоўваем…” стала пераможцай у намінацыі “Аб мінулым памяць захаваем”.

Подписаться на