Інклюзіўны фестываль “Спорт без межаў”

10 снежня 2022 года ў спартыўнай зале вучэбнага корпуса №3 адбыўся інклюзіўны фестываль “Спорт без межаў” сярод моладзі і людзей з інваліднасцю. У турніры па валейболе седзячы прынялі ўдзел: каманда грамадскага аб’яднання “Фізкультурна-спартыўны клуб  інвалідаў “Ветразь”, каманда ДУА “Пінская спецыяльная  агульнаадукацыйная школа-інтэрнат “Зорка”, каманда Іванаўскага раёна “Вікторыя” і каманда студэнтаў ПалесДУ. Арганізатарамі фестывалю выступілі: факультэт арганізацыі здаровага ладу жыцця Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, валанцёрская арганізацыя  “Крылы надзеі” і грамадскае аб’яднанне “Фізкультурна-спартыўны клуб  інвалідаў “Ветразь”.

Зборная каманда ПалесДУ па міні-футболе замацавалася ў мацнейшым дывізіёне

​​​​​​​З 5 па 9 снежня мужчынская зборная каманда Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прыняла ўдзел у Рэспубліканскай універсіядзе 2022/2023 па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд у мацнейшым  з трох дывізіёнаў – у дывізіёне “А”. Атрымаўшы дзве перамогі ў плэй-офф, каманда замацавалася ў мацнейшай групе. Трэнер каманды – асістэнт кафедры фізічнай культуры і спорту Хаміцэвіч Дзмітрый Іванавіч.

Чытайце лепшае з намі: кнігі ад класікі да сучаснасці

Паважаныя карыстальнікі бібліятэкі! Працягваем рэалізоўваць праект "Чытайце лепшае з намі: кнігі ад класікі да сучаснасці", у рамках якога знаёмім вас з лепшымі кнігамі рознай тэматыкі з фонду бібліятэкі ПалесДУ.

Удзел ПалесДУ у круглым стале “Стварэнне ўмоў для развіцця ўсебаковых узаемавыгадных сувязей з замежнымі выпускнікамі беларускіх універсітэтаў у розных краінах свету”

​​​​​​​​​​​​​​5 снежня 2022 года Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прыняў удзел у працы круглага стала  “Стварэнне ўмоў для развіцця ўсебаковых узаемавыгадных сувязей з замежнымі выпускнікамі беларускіх універсітэтаў у розных краінах свету”, які адбыўся на базе БДУІР.

Міжуніверсітэцкая навуковая канферэнцыя “Праблемы спартыўнай антрапалогіі”

​​​​​​​2 снежня ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася Міжуніверсітэцкая навуковая канферэнцыя “Праблемы спартыўнай антрапалогіі”. У канферэнцыі прынялі ўдзел вядучыя спецыялісты ў галіне спартыўнай антрапалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Рэспубліканская ўніверсіяда па валейболе

​​​​​​​З 29 лістапада па 1 снежня на базе УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі” адбыліся спаборніцтвы папярэдняга этапу Рэспубліканскай студэнцкай валейбольнай лігі (РСВЛ) сярод мужчынскіх каманд трэцяга дывізіёну групы “А” у праграме Рэспубліканскай ўніверсіяды па валейболе 2022/2023. Усе каманды паказалі добры ўзровень гульні, важны для Рэспубліканскай студэнцкай валейбольнай лігі.

Главы гарадоў наведалі Пінск

​​​​​​​2 снежня ў Пінску праходзіць выязное пасяджэнне Прэзідыума Савета міністраў Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі запланаваны шматлікія наведванні мясцовых прадпрыемстваў і сустрэчы з працоўнымі калектывамі. У межах мерапрыемства Палескі дзяржаўны ўніверсітэт наведалі старшыні выканаўчых камітэтаў гарадоў з насельніцтвам больш за 80 тысяч чалавек.

ПалесДУ – уладальнік Дыплома ААТ “Беларусбанк” у намінацыі “Лідар банкаўскага абслугоўвання”

​​​​​​​На працягу многіх гадоў ААТ “Беларусбанк” з’яўляецца надзейным партнёрам нашага ўніверсітэта. У сваю чаргу, ПалесДУ з’яўляецца нязменнай крыніцай высокакваліфікаваных кадраў для банка.

Моладзёжная палітыка

У чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №3) прадстаўлена Вашай ўвазе кніжна-часопісная выстава “Моладзь і час”. Экспазіцыя пазнаёміць чытача з прававымі дакументамі і праграмамі, якія былі прыняты з мэтай паляпшэння жыцця маладога пакалення, з матэрыяламі, у якіх раскрываюцца праблемы і задачы, якія стаяць перад моладдзю, а таксама з дакументамі па маладзёжнай палітыцы, якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь і іншых краінах.
Чакаем Вас у чытальнай зале (аўдыторыя 3332, навучальны корпус №3)

Сучасны свет і правы чалавека

Міжнародны дзень правоў чалавека штогод адзначаецца 10 снежня ў гонар прыняцця і абвяшчэння Генеральнай Асамблеяй ААН у 1948 годзе Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, якая стала першым сусветным дакументам, які сфармуляваў палажэнні аб правах чалавека, грамадзянскіх і палітычных правах і свабодах.

Подписаться на