Практычныя заняткі студэнтаў у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі

4 кастрычніка 2020 года студэнты груп 19СПБ-1 і 18СПБ-1 спецыяльнасці «Садова-паркавае будаўніцтва» кафедры ландшафтнага праектавання інжынернага факультэта Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў рамках практыка-арыентаванай падрыхтоўкі наведалі ДНУ Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі (г. Мінск). Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі з'яўляецца самым буйным у краіне цэнтрам па захаванні біяразнастайнасці жывых раслін, вядучай навуковай установай у галіне інтрадукцыі, акліматызацыі, фізіялогіі, малекулярнай біялогіі, біятэхналогіі, біяхіміі і экалогіі раслін.

Універсітэцкі этап рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года»

13 кастрычніка 2020 года адбыўся ўніверсітэцкі этап рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года». Восень для студэнтаў - час руплівых заняткаў на лекцыях і практычных... А для трох з іх, якія абараняюць інтарэсы сваіх факультэтаў на конкурсе, да звыклых клопатаў дадалася і барацьба за права прадставіць Палескі дзяржаўны ўніверсітэт на абласным этапе конкурсу.
Подписаться на