Навiны

У Палескім дзяржаўным універсітэце 21 верасня прайшло пашыранае пасяджэнне Каардынацыйнага студэнцкага савета. Падчас пасяджэння студэнты абмеркавалі Нацыянальны даклад “Аб становішчы моладзі ў Рэспубліцы Беларусь у 2022 годзе”, які ўключае дэмаграфічныя, адукацыйныя, сацыяльна-эканамічныя, аздараўленчыя, культурныя, спартыўныя, сямейныя аспекты жыцця моладзі.
У ПалесДУ ва ўрачыстым абстаноўцы членскія білеты Беларускай палітычнай партыі "Белая Русь" уручыў намеснік старшыні гарадскога савета партыі, галоўны ўрач УАЗ "Пінская цэнтральная паліклініка" Кікценка Ігар Юр'евіч.
8-20 верасня ў горадзе над Бугам – Брэсце прайшлі Рэспубліканскія студэнцкія дні «Я Беларуссю даражу: я тут вучуся, я тут жыву, або Моладзевы варкшоп», прымеркаваныя да Дня народнага адзінства. Удзел у Рэспубліканскіх днях прынялі прадстаўнікі 11 ВНУ Беларусі. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадстащлялі: Дзям'янавіч Паліна, Капаць Ганна, Лазько Дар'я, Іллючык Аляксей і Гарбачова Таццяна.
Студэнты і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта з рэктарам Дунаем Валерам Івановічам пабывалі на галоўнай прэм'еры года - фільме «На другім беразе».
19 верасня адбылася сустрэча рэктара ПалесДУ Дуная Валера Івановіча са студэнцкім актывам і моладзевымі грамадскімі аб'яднаннямі ўніверсітэта.  У фармаце адкрытага дыялогу былі разгледжаны актуальныя пытанні, якія датычацца арганізацыі навучальнага працэсу, культурна-масавых мерапрыемстваў, стварэння зоны для адпачынку студэнтаў, добраўпарадкавання інтэрнатаў.

​​​​​​​18 верасня 2023 года факультэт эканомікі і фінансаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта сустрэў студэнтаў з Пензенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 18 па 29 верасня 2023 года расійскія студэнты пройдуць анлайн-навучанне па праграме навучальных курсаў «Стартап-школа» Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. У праграму курсаў уваходзіць навучанне ў стартап-школе (семінары, семінары-трэнінгі, кейс-гульні), распрацоўка і прэзентаванне бізнес-ідэі.

17 верасня 2023 года выкладчыкі і студэнты ПалесДУ ў складзе ГА "Беларускі саюз жанчын" прынялі ўдзел у патрыятычным форуме "Мы - беларусы!", прысвечаны Дню народнага адзінства.
15 верасня 2023 года адбылося выязное пасяджанне кафедры эканомікі і бізнесу ў ААТ «Агра-Моталь». Падчас экскурсіі, намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы Алесік Эдуард Анатолевіч азнаёміў не толькі з вытворчымі аб'ектамі прадпрыемства, але і мясцовымі славутасцямі.

​​​​​​​15 верасня 2023 года прайшло выязное пасяджэнне Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь. У зале пасяджэння Палаца культуры нафтавікоў адбыўся круглы стол на тэму: «Сацыяльная падтрымка маладых работнікаў прадпрыемстваў», на якім член Савета маладых навукоўцаў Міністэрства адукацыі РБ, старшыня Савета маладых навукоўцаў Палескага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат біялагічных навук, дацэнт кафедры біятэхналогіі Вараб'ёва Марыя Міхайлаўна расказала аб узаемадзеянні Палескага дзяржаўнага універсітэта з рэальным сектарам эканомікі.

​​​​​​​Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта! Прыміце самыя душэўныя віншаванні З Днём народнага адзінства! Гэтае свята ўвасабляе галоўныя каштоўнасці нашага народа: даніна глыбокай павагі мудрасці нашых продкаў, згуртаванасць, імкненне да міру і стварэння.
Подписаться на Навiны