Навiны

Магістрант факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Пашкавец Варвара Мікалаеўна прыняла ўдзел у конкурсе маладых вучоных XX РАСІЙСКАГА КАНГРЭСА "Інавацыйныя тэхналогіі ў педыятрыі і дзіцячай хірургіі", які праходзіў у г.Масква, 24-26 кастрычніка.

У студэнтаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта заўсёды ёсць магчымасць раскрыць свой творчы патэнцыял у сценах ВНУ. У вольны ад вучобы час можна займацца любой дзейнасцю: спевамі ці рэпетыцыяй у тэатральнай студыі, танцамі ці жывапісам.

Валанцёры "Добрае сэрца" ПалесДУ правялі акцыю "Covid патруль".

21 кастрычніка прайшоў агляд праектаў, заяўленых на ўдзел у конкурсе інавацыйных праектаў маладых распрацоўшчыкаў "ПІНСК ІНВЕСТ УІКЕНД-17".

11 кастрычніка валанцёры Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта арганізавалі акцыю, прысвечаную Сусветнаму дню псіхічнага здароўя. У студэнтаў была магчымасць на ўласным вопыце прачуць і акунуцца ў атмасферу клопату аб уласным душэўным здароўі праз мастацтва арт-тэрапіі, расслабіцца ў атмасферы ароматэрапіі і фітатэрапіі, раскрыць свае эмоцыі праз пясочную і цялеснаарыентаваную тэрапію, а агульная атмасфера суправаджалася ўсмешкамі, музыкай і добрым настроем.

8 кастрычніка адбылася экскурсія для замежных студэнтаў ПалесДУ ў Гродна - адзіны горад у Беларусі, які мае статус горада - помніка архітэктуры і горадабудаўніцтва.

9 кастрычніка ў Пінску адбылася рэспубліканская акцыя «Чысты лес-2021», прымеркаваная да Года народнага адзінства, у якой прынялі ўдзел і добраахвотнікі з Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Студэнты спецыяльнасці «Садова-паркавае будаўніцтва» пад кіраўніцтвам в.а. загадчыка кафедры В.У. Волкавай ахвотна далучыліся да ўборкі рэкрэацыйнай зоны лесапаркавай часткі горада Пінска.

7-8 кастрычніка 2021 года на базе Інстытута жыллёва-камунальнай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Мінск) прайшла чарговая навукова-практычная канферэнцыя «Навукова-тэхнічны прагрэс у жыллёва-камунальнай гаспадарцы».

Факультэт эканомікі і фінансаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, ажыццяўляючы падрыхтоўку спецыялістаў для банкаўскай сферы, актыўна супрацоўнічае з вядучымі банкамі Рэспублікі Беларусь. Адным з такіх партнёраў з вопытам паспяховага шматгадовага ўзаемадзеяння з'яўляецца першы экалагічны банк - ААТ «Белінвестбанк».

Подписаться на Навiны