У дні святкавання 20-годдзя з дня адкрыцця ўніверсітэта праходзіць шмат мерапрыемстваў, якія знаёмяць з гісторыяй, традыцыямі, людзьмі, якія ствараюць гісторыю нашай ВНУ. 8 красавіка работнікі ўніверсітэта, у ліку якіх знаходзіліся і супрацоўнікі бібліятэкі К.А.Станкевіч і С.В.Буйніцкая, наведалі музей Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Музей пачаў сваю працу яшчэ да ўтварэння ВНУ ў Пінску, у сценах Пінскага вышэйшага банкаўскага каледжа, затым экспанаты перайшлі ў музей Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Спачатку знаёмствы з музейнымі пакоямі прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Вольга Анатольеўна Хмель расказала пра тое, як адкрываўся ўніверсітэт, падзялілася асабістымі ўспамінамі.









