Самае лепшае ўкладанне сіл і сродкаў, якое вы можаце зрабіць, - гэта ўкладанне ў сябе, у сваё развіццё! На абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (аўд.3221) падрыхтавана пастаянна дзеючая выстава кніг па псіхалогіі “Матывацыя і самаразвіццё”.
Самае лепшае ўкладанне сіл і сродкаў, якое вы можаце зрабіць, - гэта ўкладанне ў сябе, у сваё развіццё! На абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (аўд.3221) падрыхтавана пастаянна дзеючая выстава кніг па псіхалогіі “Матывацыя і самаразвіццё”.
Паважаныя выкладчыкі! Нашаму ўніверсітэту з 22 лістапада па 22 снежня 2021 г. адкрыты тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы РУКОНТ. Для працы ў ЭБС РУКОНТ перайдзіце па спасылцы https://lib.rucont.ru, націсніце кнопку «ўваход» і ўвядзіце дадзеныя:
Лагін: nlb Пароль 123456
Рэгістрацыі на сайце не патрабуецца, чытаць можна з любога камп`ютэра.
Відэаінструкцыі:
https://youtu.be/AJ6v_kXzM18 - класіфікатар калекцый
З 22 лістапада па 22 снежня 2021 г. бібліятэка Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіць Месячнік дыпломніка.
У праграме:
• тэматычная выстава-прагляд падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па спецыяльнасцях, навуковых і перыядычных выданняў, метадычных рэкамендацый па напісанні і афармленні дыпломных работ, статыстычных зборнікаў;
• кансультацыі па пошуку інфармацыі па тэме дыпломнай працы ў айчынных і замежных базах дадзеных, базах дадзеных уласнай генерацыі, у сістэме «ilex», электронным каталогу;
• кансультацыі па афармленні бібліяграфічных спісаў літаратуры і спасылак да дыпломных работ.
Месца правядзення:
Што змянілася ў новай хвалі эпідэміі ў параўнанні з папярэднімі? Чаму COVID-19 не ўдаецца спыніць нават намаганнямі ўсёй сусветнай навуковай супольнасці? Якія вядучыя сімптомы COVID-19 з'яўляюцца найболей значнымі? Як распазнаць COVID-19 у сувязі з падобнай клінічнай карцінай большасці рэспіраторных інфекцый (ВРВІ, грып і інш.)? Ці не хаваецца пад маскай ВРВІ каранавірус? На гэтыя і іншыя хвалюючыя пытанні вы можаце знайсці адказы, наведаўшы адкрыты прагляд літаратуры па тэме “Прафілактыка грыпу, ВРВІ і каранавіруснай інфекцыі” ў чытальнай зале бібліятэкі (навучальны корпус №3).
Кіраўніцтва - адказны від працоўнай дзейнасці. У ХХI стагоддзі менеджмэнт персаналу разглядаюць як ядро любога кіравання. Гэтай тэме прысвечана кніжная выстава “Чалавек і персанал ва ўпраўленні”, арганізаваная ў бібліятэцы на абанеменце вучэбнай літаратуры (навучальны корпус №3, к. 3214).
Якасць кіравання персаналам напрамую ўплывае на канкурэнтаздольнасць і эканамічны росквіт нацыі. Кнігі на выставе знаёмяць з эвалюцыяй тэорый арганізацыі, законаў і метадаў кіравання, методыкамі кантролю, дзейнасцю па стварэнні рэпутацыі, іміджу менеджэра, з правіламі па культуры паводзін і зносін.
У чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №1) арганізавана кніжна-часопісная выстава “Энергазберажэнне ў сучасным свеце”. На ёй прадстаўлены матэрыялы, у якіх дадзена характарыстыка паліўна-энергетычных рэсурсаў і энергетыкі ў цэлым, паказана яе роля і месца ў жыцці і развіцці дзяржавы і грамадства, разгледжаны ўяўленні аб традыцыйнай і нетрадыцыйнай энергетыцы.
У кнігах і публікацыях з перыядычных выданняў аналізуюцца стан і перспектывы айчыннай энергетычнай галіны, асвятляюцца сучасныя тэндэнцыі ў развіцці зялёнай энергетыкі, апісваецца досвед эфектыўнага энергазберажэння ў Беларусі і за мяжой.
Давайце задумаемся аб тым, што неабходна зрабіць кожнаму з нас, каб зберагчы нашу планету, наш край для будучых пакаленняў!
Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў КАСТРЫЧНІКУ 2021 г.
Да Сусветнага дня моладзі і Міжнароднага дня студэнтаў у чытальнай зале бібліятэкі (навучальны корпус № 3, аўд. 3332) экспануецца кніжная выстава “Моладзь і час”. На ёй прадстаўлены кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў, якія закранаюць усе бакі жыцця сучаснай моладзі: дзяржаўную маладзёжную палітыку, валанцёрскі рух і грамадскія арганізацыі, дасягненні і праблемы сучаснай моладзі, іх лад жыцця, прыярытэты і жыццёвыя каштоўнасці. Прадстаўленыя на выставе кнігі дапамогуць раскрыць маладому чалавеку свой патэнцыял, знайсці дастойнае месца ў жыцці.
Маладосць - гэта не толькі пара летуценняў і фантазій, а і час адваг, вялікіх навуковых адкрыццяў і вынаходстваў, якія аказваюць вялікае ўздзеянне на ўвесь ход сацыяльнага прагрэсу чалавечай цывілізацыі.
Да 200-годдзя з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага бібліятэка прапануе вашай увазе віртуальную экскурсію “Па месцах жыцця і творчасці Дастаеўскага”, падборку з найбольш значных месцаў жыцця і дзейнасці Дастаеўскага, якія захавалі памяць пра пісьменніка і сталі музеямі.
Фёдар Дастаеўскі бываў у многіх гарадах Расіі - у адных ён падоўгу жыў, у іншых гасцяваў або здымаў дачу. А ці ведаеце вы, што звязвае сусветна вядомага пісьменніка з невялікай вёсачкай Дастоева, што ў Іванаўскім раёне, Брэсцкай вобласці? Ужо цікава?
Тады запрашаем на віртуальную экскурсію!
Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Запрашаем вас на выставу-прагляд "Новыя паступленні літаратуры".
З 5 па 12 лістапада 2021 г. у чытальных залах бібліятэкі будуць дэманстравацца выданні, якія паступілі ў фонд бібліятэкі ў кастрычніку.
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий