Выстава «Філасофія і грамадства» экспануецца ў чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №3) і прысвечана філасофіі - асобай форме пазнання свету, што ўстанаўлівае агульныя прынцыпы быцця і прынцыпы адносін чалавека да свету. На выставе прадстаўлены навуковыя, навукова-папулярныя дапаможнікі, якія раскрываюць асноўныя ідэі філасофіі, пытанні ўпарадкавання грамадства, пытанні сацыяльнай філасофіі. Асаблівая ўвага нададзена прынцыпам філасофіі Фрэнсіса Бэкана, англійскага палітычнага дзеяча і філосафа, заснавальніка даследнай навукі і філасофіі Новага часу, якому ў студзені спаўняецца 460 гадоў з дня нараджэння.









