Сустрэча рэктара з членамі Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь, прызёрамі спаборніцтваў па акадэмічным веславанні

У Палескім дзяржаўным універсітэце вялікая ўвага надаецца спорту і здароваму ладу жыцця. Сярод студэнтаў нашай ВНУ ёсць тыя, хто ўжо дасягнуў высокіх вынікаў у прафесійным спорце. Кожная здабытая такой працай і намаганнямі медаль нашых хлопцаў, не толькі заслужаная адзнака намаганняў і волі спартсмена, але і гонар нашага ўніверсітэта. 8 верасня рэктар універсітэта Дунай Валерый Іванавіч сустрэўся з прызёрамі міжнародных чэмпіянатаў, рэспубліканскіх спаборніцтваў і Універсіяды Локуном Уладзіславам, майстрам спорту міжнароднага класа па акадэмічным веславанні і Русак Маргарытай, майстрам спорту па акадэмічным веславанні. Яны з'яўляюцца студэнтамі 4 курса факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця ПалесДУ. Дэкан факультэта, Марыніч Таццяна Уладзіміраўна, таксама прысутнічала на сустрэчы. Гэты сезон выдаўся ў спартсменаў ураджайным на медалі. Гэта першыя і прызавыя месцы ў першынстве Рэспублікі Беларусь (моладзь да 23 гадоў), Чэмпіянаце Еўропы, Адкрытым чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па веславанні акадэмічным, 60-й Вялікай  Маскоўскай рэгаты і інш. Спартсмены распавялі пра свае дасягненні, пра тое, як прыйшлі ў спорт. Уладзіслаў займаецца спортам з 10 гадоў. Нарадзіўся і вырас у г.Пінску. Спярша займаўся плаваннем, а затым захапіўся веславаннем. Ну а выбар універсітэта быў наканаваны. Дзякуючы ўласнай вяслярнай базе, найбагатай спартыўнай інфраструктуры, пінскі ВНУ - выдатны старт для спартсмена.

Маргарыта пазнаёмілася з гэтым відам спорту толькі ў 15 гадоў, калі стала навучэнкай ліцэя ПалесДУ. Менавіта тут у ёй убачылі патэнцыял будучага чэмпіёна. І, хоць дзяўчына не адразу прыняла гэты від спорту, яна ўдзячная свайму першаму трэнеру, які настаяў на яе занятку акадэмічным веславаннем і пераканаў яе ў выдатных перспектывах.


Рэктар выказаў пажаданне, каб хлопцы звязалі сваё далейшае жыццё з універсітэтам, на што студэнты адказалі, што не ўяўляюць сваю будучую прафесію без спартыўна-педагагічнай дзейнасці. У гутарцы са студэнтамі, Валерый Іванавіч выказаў вялікую павагу спартсменам, бо за кожным медалём, пра якія яны, так беражліва перабіраючы, распавядалі, стаіць упартая праца, фізічны боль і псіхалагічная барацьба з самім сабой.

Перадаўшы асабістыя віншаванні Старшыні Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту Багдановіча Аляксандра Віктаравіча, рэктар пажадаў спартсменам высокіх спартыўных узнагарод, новых рэкордаў і дасягненняў!

​​​​​​​