Мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Дня народнага адзінства

# МЫРАЗАМ

Насычаны падзеямі тыдзень, які папярэднічае Дню народнага адзінства, пачаўся ў ПалесДУ з выстаў «Разам мы - Беларусь!» і «У адзінстве народа - адзінства краіны», якія экспануюцца ў чытальных залах бібліятэкі .

Тут прадстаўлены кнігі, перыядычныя выданні, якія адлюстроўваюць гістарычны лёс беларускага народа. У іх раскрываюцца тэмы, якія тычацца становішча беларусаў, якія знаходзіліся да 1939 года пад уладай польскай дзяржавы, закранаюцца пытанні нацыянальна-вызваленчага руху, а таксама сацыяльных зменаў, якія адбыліся на заходнебеларускіх землях пасля аб'яднання.

Бібліятэка ПалесДУ запрашае на выставы ўсіх студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта! Бо вывучэнне гістарычных дакументаў дазваляе не толькі ўзнавіць сапраўдную карціну мінулага, але і зразумець сэнс падзей, іх узаемасувязь і ўзаемаабумоўленнасць.

 Выстава будзе працаваць да канца верасня.

 Студэнты і ліцэісты ПалесДУ далучыліся да агульнарэспубліканскай маладзёжнай акцыі "Дзень добрых спраў". Яны адрэстаўравалі лаўкі ў скверы, прылеглых да інтэрнатаў студэнцкага гарадка, і ажыццяўлялі ўборку сухой травы ў гарадскім скверы побач з інтэрнатам № 3.

Ліцэісты ПалесДУ не застаюцца ў баку ад святочных мерапрыемстваў і 14 верасня правялі флэшмоб "Я, ты, ён, яна! Запальваем разам "!

 Спартыўныя дасягненні нашых студэнтаў якія прайшлі на Тыдні спорту і здароўя былі адзначаны сябрамі ўніверсітэта. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт наведалі прадстаўнікі ААТ "БПС-Ашчадбанк": спецыяліст аддзела прамых продажаў (г. Брэст) Яўсеева Вікторыя Генадзьеўна, спецыяліст аддзела прамых продажаў (г. Гродна) Арашкевіч Вольга Уладзіміраўна і кліенцкі менеджар (г. Пінск) Бруцкая-Стэмпкоўская Кацярына Міхайлаўна . Кіраўніцтва банка праявіла цікавасць да праведзеных ва ўніверсітэце спартыўных мерапрыемстваў і вырашыла павіншаваць і ўзнагародзіць пераможцаў, прызёраў і ўдзельнікаў спаборніцтваў Тыдня спорту і здароўя (6-10 верасня 2021 года).

Дэлегацыя ўручыла шасцідзесяці студэнтам чатырох факультэтаў фірмавыя сувеніры. Таксама студэнтам была аформлена плацежная картка, якая дае масу магчымасцяў і бонусаў пры безнаяўным разліку.

​​​​​​​