НАПРАМКІ СУПРАЦОЎНІЦТВА

Міжнароднае супрацоўніцтва з'яўляецца неад'емнай састаўной дзейнасці Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і ажыццяўляецца на прынцыпах незалежнасці, роўнасці і ўзаемнай выгады.

Ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва прадугледжвае вырашэнне наступных асноўных задач:

уваход у міжнародную адукацыйную прастору і міжнародны рынак адукацыйных паслуг;

развіццё супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі, навучальнымі ўстановамі;

удасканаленне адукацыйнага працэсу і павышэнне якасці падрыхтоўкі на аснове творчага выкарыстання міжнароднага вопыту.

Асноўныя напрамкі міжнароднага супрацоўніцтва:

вывучэнне тэндэнцый развіцця рынку адукацыйных паслуг, навукі і пошук патэнцыяльных партнёраў па рэалізацыі адукацыйных і навуковых праектаў;

праца ў рамках міжнародных акадэмічных праектаў / праграм з замежнымі ўніверсітэтамі і арганізацыямі;

правядзенне на базе ВНУ міжнародных навукова-практычных канферэнцый, сімпозіумаў, семінараў, а таксама спартыўных, культурна-масавых і іншых мерапрыемстваў;

падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі (у тым ліку праз аспірантуру, дактарантуру) і інш.

​​​​​​​