facebook

Віртуальная выстава "Кнігападарожжа па краіне кахання і рамантыкі"

Бібліятэка Палескага дзяржаўнага універсітэта прадстаўляе Вашай ўвазе віртуальную выставу "Кнігападарожжа па краіне кахання і рамантыкі". Францыя - вытанчаная і рамантычная краіна. Яна падарыла свету кінематограф, маянэз, шампанскае, паветраныя шары і іншыя рэчы, якія ўвайшлі ў наша паўсядзённае жыццё. Менавіта тут узніклі такія напрамкі мастацтва, як імпрэсіянізм і кубізм. А яшчэ гэтая краіна - радзіма аўтараў неверагодных літаратурных твораў, якія экранізуюць, вывучаюць у школах і ўносяць ў залаты фонд сусветнай спадчыны.

Бюлетэнь новых паступленняў

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў КРАСАВІКУ 2021 г.

Да 130-годдзя Міхаіла Афанасьевіча Булгакава

На абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (каб. 3221), арганізавана кніжная выстава "Геній містыцызму", прысвечаная 130-гадоваму юбілею Міхаіла Афанасьевіча Булгакава - рускага пісьменніка, драматурга і тэатральнага рэжысёра, аўтара раманаў, аповесцяў, апавяданняў, фельетонаў, п'ес, інсцэніровак, кінасцэнарыяў.

Рэпазітар ПалесДУ увайшоў у 10 лепшых інстытуцыйных рэпазітароў Беларусі

У маі 2021 г. апублікавана 11-е выданне міжнароднага рэйтынгу TRANSPARENT RANKING: Institutional Repositories by Google Scholar. Рэпазітар Палескага дзяржаўнага універсітэта уваходзіць у дзесятку лепшых інстытуцыйных рэпазітароў Беларусі і займае ў ім восьмую пазіцыю і пазіцыю лідэра сярод універсітэцкіх рэпазітароў Брэсцкай вобласці.

У сусветным рэйтынгу Рэпазітар ПалесДУ займае 303 месца сярод 3102 інстытуцыйных рэпазітароў свету, а ў агульным рэйтынгу сярод усіх тыпаў рэпазітароў - 324 пазіцыю сярод 3224.

Дзень Перамогі 9 Мая - Свята міру і вясны

Дзень Перамогі - цудоўнае свята, кожны год у гэты дзень мы ўспамінаем пра вялікую Перамогу і пра тых, хто аддаў свае жыцці дзеля яе.

Узнагарода знайшла свайго героя!

На званне «Чалавек года Брэстчыны» ў галіне аховы здароўя была намінаваная вопытны, кваліфікаваны спецыяліст і таленавіты кіраўнік, які ўзначальвае галіновую лабараторыю «Лангітудынальныя даследаванні» Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта - Лебедзь Таццяна Леанідаўна.

Пераможцы XI Рэгіянальнай алімпіяды па замежных мовах для студэнтаў нямоўных спецыяльнасцяў

28 красавіка 2021 года на базе УА «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт», адбылася рэгіянальная алімпіяда па замежных мовах, у якой прынялі ўдзел студэнты УА

Вэбінар аб супрацоўніцтве ў галіне вышэйшай адукацыі паміж Францыяй і краінамі Усходняга партнёрства

27, 28, 29 красавіка 2021 г. прайшоў рэгіянальны анлайн-семінар па тэме: «Супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай адукацыі па

Сустрэча студэнтаў факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця з Кацярынай Анатолеўнай Карстэн і Бічык Юліяй Валянцінаўнай

 26 красавіка 2021 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася сустрэча студэнтаў факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця і ліцэістаў ПалесДУ з беларускімі спартсменкамі , легендамі беларускага спорту Кацярынай Анатолеўнай Карстэн і Юліяй Валянцінаўнай Бічык.

Віншуем пераможцаў фанетычнага конкурсу "Rhythm Inside"

26 красавіка на кафедры міжкультурных камунікацый сярод студэнтаў 1 курса спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» прайшоў фанетычны конкурс "Rhythm Inside".

Подписаться на