Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

​​​​​​​23 лютага студэнты і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечанаму Дню абаронцаў Айчыны і 105-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, усклалі кветкі да Мемарыяльнага комплексу вызваліцеляў у знак павагі да бессмяротнага подзвігу нашых гераічна загінуўшых дзядоў і прадзедаў, якія абаранялі Пінск.

Рабочая сустрэча з дырэктарам Выканаўчай дырэкцыі БРФФД акадэмікам НАН Беларусі Гапоненка С.В.

​​​​​​​21 лютага 2023 года ў межах рэалізацыі “Стратэгіі развіцця навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ўстановы адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” да 2025 года” адбылося сумеснае пасяджэнне Навукова-тэхнічнага савета і Савета маладых вучоных ПалесДУ. У мерапрыемстве прыняў удзел Старшыня Навуковага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (БРФФД), дырэктар Выканаўчай дырэкцыі, акадэмік НАН Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Гапоненка Сяргей Васільевіч.

Чытайце лепшае з намі: кнігі ад класікі да сучаснасці

Пачатак сакавіка - гэта не толькі натхненне, кветкі і Сусветны жаночы дзень. Гэта яшчэ і золкі вецер, пераход на новы светлавы дзень і авітаміноз. Для таго, каб цудоўныя дзяўчаты не гублялі веру ў сябе і ў вясну, мы падрыхтавалі святочны топ, сабраўшы самыя натхняльныя біяграфіі вялікіх жанчын.

5 кніг пра выдатных жанчын

Выстава-прагляд новых паступленняў

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Запрашаем вас на выставу-прагляд "Новыя паступленні літаратуры".
З 3 па 10 сакавіка ў чытальных залах бібліятэкі прадстаўлены выданні, якія паступілі ў фонд бібліятэкі ў лютым месяцы гэтага года.

Бюлетэнь новых паступленняў

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў ЛЮТЫМ 2023 г.

Мы гаворым «НЕ» наркотыкам

Генеральная Асамблея ААН у 1987 г. абвясціла 1 сакавіка Міжнародным днём барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў, вызначыўшы тым самым усю важнасць праблемы і праявіўшы сваю рашучасць пашыраць міжнароднае супрацоўніцтва для дасягнення мэты – сусветнай супольнасці, свабоднай ад наркаманіі. Распаўсюджванне наркаманіі ў Рэспубліцы Беларусь, як і ў іншых краінах, уяўляе глабальную пагрозу здароўю насельніцтва, эканоміцы краіны, правапарадку і бяспецы дзяржавы.

23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Набліжаецца 23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны, адно з самых мужных свят у годзе, і ў нас з'явілася выдатная нагода парадаваць прадстаўнікоў моцнага полу сваёй ўвагай. Да гэтай цудоўнай даты бібліятэка падрыхтавала віртуальную выставу “Ён і кніга: кнігі з мужчынскім характарам”, дзе кожны зможа выбраць кнігу па душы.

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі, аспіранты, магістранты, студэнты!

Чытайце лепшае з намі: кнігі ад класікі да сучаснасці

21 лютага –  Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і адзначаецца штогод. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.     Беларуская мова адносіцца да ўсходнеславянскай падгрупы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Яна лічыцца самай мілагучнай пасля італьянскай.

Подписаться на

​​​​​​​