Рэспубліканскі праект “Маладзёжная змена”

​​​​​​​З 22 па 23 снежня прайшоў Рэспубліканскі праект “Маладзёжная змена” на базе Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра. Удзельнікамі праекта сталі прадстаўнікі студэнцкіх саветаў устаноў вышэйшай адукацыі.

Рэспубліканская ўніверсіяда па міні-футболе сярод жаночых каманд

​​​​​​​З 19 па 23 снежня ў Мінску адбылася Рэспубліканская ўніверсіяда па міні-футболе сярод жаночых каманд. Зборная каманда ПалесДУ была заяўлена ўпершыню і зарэгістравалася ў групу “Б”. Гульні ў групе, паўфінал і фінал былі завершаны з яўнай перавагай нашых дзяўчат! З 10 каманд, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, наша зборная ўпэўнена заняла 1 месца!

Навагодняе прадстаўленне ў ПалесДУ

У межах навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” студэнцкім актывам універсітэта пры падтрымцы прафсаюзнага камітэта супрацоўнікаў і аддзела выхаваўчай работы з моладдзю адбылося прадстаўленне  “Навагоднія прыгоды казачных герояў” для дзяцей супрацоўнікаў, якое прайшло 21 снежня 2022 года. Героі казкі падарылі незабыўныя эмоцыі не толькі дзецям, але і дарослым.  

 Дабрачынная акцыя “Падары дзецям радасць”

Новы год – пара  цудаў, калі стаць чараўніком можа кожны. Марафон дабрыні з года ў год крочыць па Беларусі. Для дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, гэта свята таксама доўгачаканае. Удзел у дабрачынных акцыях для студэнтаў факультэта эканомікі і фінансаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія пражываюць у інтэрнаце №5, стала традыцыяй. Вось ужо каторы год запар яны збіраюць навагоднія падарункі дзецям, якія трапілі ў складаныя жыццёвыя абставіны. І ў гэтым годзе студэнты актыўна ўключыліся ў працу па зборы пасільнай дапамогі для выхаванцаў Пінскага спецыялізаванага Дома дзіцяці і сацыяльна-педагагічнага цэнтра г.Пінска.

Абласны міжуніверсітэцкі этап рэспубліканскага маладзёжнага праекта “100 ідэй для Беларусі”

​​​​​​​20 снежня 2022 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся абласны міжуніверсітэцкі этап рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта “100 ідэй для Беларусі”. На мерапрыемстве былі прадстаўлены 23 аўтарскія праекты ад студэнтаў усіх універсітэтаў Брэсцкай вобласці. Прадстаўнікі экспертнага савета адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі праектаў і актуальнасць заяўленых тэм. У наступны этап ад Брэсцкай вобласці прайшлі 9 праектаў.

Міжнародны конкурс эсэ на англійскай мове «Erudite»

​​​​​​​З 01.11 па 22.12.2022 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта  адбыўся Міжнародны конкурс эсэ на англійскай мове «Erudite – 2022», арганізатарам якога выступіла кафедра англійскага мовазнаўства.

Студэнту ПалесДУ прысвоена званне “Майстар спорту”

​​​​​​​Студэнт 1 курса факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця завочнай формы навучання Водчыц Віталій стаў Майстрам спорту Рэспублікі Беларусь па служэбным мнагабор’і. Спаборніцтвы ўключалі ў сябе стрэлы з пісталета Макарава, плаванне на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем і крос 1500 метраў. Віншуем Віталія і жадаем далейшых поспехаў у спорце!

Дыялогавая пляцоўка па тлумачэнні новых правілаў прыёму ў ВНУ

20 снежня на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася дыялогавая пляцоўка па тлумачэнні новых правілаў прыёму ў ВНУ на 2023 год.

Удзел ПалесДУ у конкурсах і алімпіядах Маладзёжнага саюза эканамістаў і фінансістаў Расійскай Федэрацыі

​​​​​​​Віншуем кіраўнікоў і студэнтаў з сумеснай перамогай у Конкурсах і Алімпіядах Маладзёжнага саюза эканамістаў і фінансістаў Расійскай Федэрацыі.

Міжнародны чэмпіянат сярод студэнтаў “ТВОЙ СВЕТ – ТВОЙ ПРАЕКТ”

​​​​​​​Студэнткі 2-га курса факультэта эканомікі і фінансаў спецыяльнасці “Кіраванне інавацыйнымі праектамі прамысловых прадпрыемстваў” Уладычык Марта, Фядзечка Арына, Барысевіч Аліна і Міхнюк Аліна паспяхова скончылі ўдзел у Міжнародным чэмпіянаце сярод студэнтаў “ТВОЙ СВЕТ – ТВОЙ ПРАЕКТ”, арганізатарамі якога выступалі Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі “Заходне-Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт”.
Подписаться на

​​​​​​​