Студэнты біятэхналагічнага факультэта ў ліку пераможцаў конкурсу відэаролікаў «Беларуская навука вачыма моладзі»
Каманда студэнтаў біятэхналагічнага факультэта, у склад якой увайшлі Гілюк Ілля (22БХ-1), Рагалевіч Платон (22БТ-2) і Заступневіч Вікторыя (22БТ-2), прынялі ўдзел у конкурсе відэаролікаў «Беларуская навука вачыма моладзі», прымеркаваным да Дня беларускай навукі. У намінацыі «Якія найбольш значныя дасягненні беларускай навукі ў 2023 г.?» студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта занялі першае месца.