Главное меню

Конкурс сумесных навуковых праектаў «БРФФД-НФННК- ННФБ (СОVID-19) -2021»

Подписка на Сбор новостей

Аб'яўлены конкурс сумесных навуковых праектаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, Нацыянальнага фонду натуральных навук Кітая і Нацыянальнага навуковага фонду Балгарыі «БРФФД-НФННК- ННФБ (СОVID-19) -2021». У рамках дадзенага конкурсу знятыя абмежаванні па колькасці ўдзелаў заяўнікаў у конкурсах БРФФД.
Тэматычныя напрамкі:
- скрынінг і распрацоўка антыкаранавірусных прэпаратаў шырокага спектру дзеяння;
- даследаванне і распрацоўка антыкаранавіруснай вакцыны;
- этыялогія і патагенетычныя механізмы дзеяння вірусаў жывёльнага паходжання, пратэктыўныя механізмы імунітэту;
- новыя тэхналогіі для хуткай і дакладнай дыягностыкі каранавіруснай інфекцыі.
Афармленне і рэгістрацыя заявак на конкурс ажыццяўляецца праз сістэму АІС «БРФФД» не пазней за 15 верасня 2020 г. (да 17.00). Доступ да сістэмы для запаўнення вэб-формы заяўкі прадастаўляецца ў Інтэрнэце па адрасе: http://www.ipps.by:9030/
Папяровы варыянт заяўкі для рэгістрацыі накіроўваецца ў Выканаўчую дырэкцыю БРФФД толькі паштовым адпраўленнем не пазней за 18 верасня 2020 г. (дата вызначаецца па штэмпелі на паштовым адпраўленні).
Умовы конкурсу размешчаны на сайце фонду (раздел ˮКонкурсы ").