Главное меню

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта правяла прыём грамадзян на базе ПалесДУ

Подписка на Сбор новостей

24/06/2020 намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Вольга Іванаўна Чупрыс правяла выязны прыём грамадзян у Палескім дзяржаўным ўніверсітэце. Але перад гэтым пазнаёмілася з ПалесДУ. Вольга Чупрыс пабывала ў вучэбна-навуковых лабараторыях, дзе займаюцца прамысловым рыбаводствам, сустрэлася з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў. Падчас гутаркі з педагогамі размова ішла аб праектах і напрамках, якія развіваюць у ПалесДУ, перавагах рэгіянальнага ўніверсітэта, яго міжнародных сувязях.
Выкладчыкі распавялі пра новыя напрамкі, перавагі рэгіянальнай вну і яе міжнародных сувязях. Абмеркавалі таксама дыстанцыйную форму навучання. Пасля сустрэчы з калектывам у галоўным корпусе пачаўся прыём грамадзян.